Афіцыйны дзень нараджэння кафедры прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі – 23 чэрвеня 2004 года, бо менавіта ў гэты дзень кафедра набыла статус структурнага падраздзялення ў складзе ўстановы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт».
На цяперашні момант наша творчая група ўключае больш за 20 супрацоўнікаў. Большасць супрацоўнікаў мае вопыт навучання ў аспірантуры і практыку замежных стажыровак у рамках сваіх навуковых даследаванняў, а таксама прымае актыўны удзел ў міжнародных навукова-практычных канферэнцыях у Рэспубліцы Беларусь і за мяжой. Кафедру ўзначальвае Лабкоўская Алена Аляксандраўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
Кафедра прафесійнай іншамоўнай падрыхтоўкі з’яўляецца выпускаючай кафедрай па наступных спецыяльнасцях: 6-05-0113-02 Лінгвістычная адукацыя (англійскі), 01-02 03 08 Замежная мова (англійская), 6-05-0231-01 Сучасныя замежныя мовы (англійскі, кітайскі/англійскі, нямецкі), 1-21 06 01 Сучасная замежная мова (па напрамках), 7-06-0111-01 Навукова-педагагічная дейнасць, прафілізацыя: Замежныя мовы.
Таксама ПВС кафедры ажыццяўляе іншамоўную падрыхтоўку па эканамічных, псіхолага-педагагічных і тэхнічных спецыяльнасцях у адпаведнасці з вучэбнымі планамі Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі стандартамі.
Вялікая ўвага на кафедры надаецца навукова-даследчай працы са студэнтамі, якія неаднаразова былі лаўрэатамі і прызёрамі рэспубліканскіх конкурсаў навуковых прац студэнтаў. Кафедра вядома сваімі навуковымі гурткамі «Logos» і «Метадычная майстэрня» і студэнцкім навукова-даследчым аб’яднаннем “Школа лінгвістыкі”
Пры кафедры дзейнічаюць філіялы кафедры, створаныя на базе: ДУА «Ліцэй № 1 г. Баранавічы» (створаны ў 2010 годзе) і ДУА «Гімназія № 1 г. Баранавічы» (створаны ў 2019 годзе). Матэрыяльна-тэхнічная база філіялаў кафедры выкарыстоўваецца ў адукацыйным працэсе пры правядзенні практычных заняткаў, практычнай падрыхтоўкі, навукова-даследчай працы студэнтаў. Кафедра ажыццяўляе таксама ўзаемадзеянне з базавымі арганізацыямі і рознымі арганізацыямі – заказчыкамі кадраў, што спрыяе практыкаарыентаванай падрыхтоўцы будучых спецыялістаў.
Дзеля павышэння педагагічнага і метадычнага майстэрства выкладчыкаў і маладых спецыялістаў на кафедры штогод праводзяцца навукова-метадычныя семінары, інструкцыйна-метадычныя практыкумы, дзелавыя гульні, майстар-класы, круглыя сталы.
Запрашаем да ўсебаковага супрацоўніцтва!